Планаванне рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры

 

ПЛАН РАБОТЫ

рэсурснага цэнтра

па вучэбных прадметах «Беларуская мова»

і «Беларуская літаратура»
на 2026/2027 навучальны год

 

Кіраўнік РЦ: Графутка Г.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Мэта: стварэнне ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, забеспячэнне рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы адукацыі Смалявіцкага раёна і павышэнне якасці моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўмовах абноўленых патрабаванняў.

Задачы:

  1. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне рэалізацыі Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2026/2027 навучальным годзе адукацыйнага працэсу…» (Дадатак 2. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»).
  2. Узмацніць практычную складанасць работы па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў праз распрацоўку дыягнастычнага інструментарыя і правядзенне практыка-арыентаваных мерапрыемстваў (з улікам вынікаў аналізу за 2025/2026 навучальны год).
  3. Актывізаваць укараненне ІКТ і лічбавых адукацыйных рэсурсаў у працэс навучання беларускай мове і літаратуры.
  4. Пашырыць сеткавае ўзаемадзеянне паміж установамі адукацыі раёна і ўмацаваць сувязі з установамі вышэйшай і дадатковай адукацыі.
  5. Забяспечыць сістэмную падрыхтоўку настаўнікаў і вучняў да выніковых іспытаў цэнтралізаванага экзамену з улікам Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2026 № 148.

 

№ Змест работы Форма правядзення Удзельнікі Тэрмін Адказны
Раздзел I. Арганізацыйна-дыягнастычная работа

 

1.1 Карэкціроўка структуры РЦ і творчай групы настаўнікаў з улікам задач 2026/2027 навучальнага года Субяседванне, узгадненне Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна Жнівень Графутка Г.М.
1.2 Планаванне работы РЦ на год. Інструктыўна-метадычная нарада па выкананні патрабаванняў ІМП-2026/2027 (Дадатак 2) Нарада Члены РЦ, метадыст РВМК Жнівень Графутка Г.М.
1.3 Вывучэнне прафесійных цяжкасцей педагогаў у рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу і фарміраванні функцыянальнай адукаванасці Анкетаванне (анлайн) Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Верасень–кастрычнік Графутка Г.М.
1.4 Абнаўленне і пастаяннае вядзенне электроннай старонкі «Раённы рэсурсны цэнтр» на сайце школы Вядзенне рэсурсу Настаўнікі раёна На працягу года Графутка Г.М., адказны за сайт
1.5 Арганізацыя работы кансультатыўнага цэнтра (анлайн-кансультацыі, “гарачая лінія”) Кансультацыі Настаўнікі раёна Пастаянна, паводле графіка Графутка Г.М.
Раздзел II. Вучэбна-метадычная работа

 

2.1 Падбор і сістэматызацыя матэрыялаў для падрыхтоўкі да алімпіяд і конкурсаў (у тым ліку «Буслік», даследчыя работы) Фарміраванне банка заданняў Настаўнікі і вучні Кастрычнік, люты Графутка Г.М.
2.2 Распрацоўка і аправбацыя дыягнастычных матэрыялаў для вызначэння ўзроўню сфарміраванасці функцыянальнай адукаванасці вучняў па беларускай мове і літаратуры (рэкамендацыя па выніках аналізу 2025/2026) Практыкум, стварэнне інструментарыя Члены РЦ Лістапад–студзень Графутка Г.М., творчая група
2.3 Папаўненне медыякапілкі інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі, у тым ліку лічбавымі адукацыйнымі рэсурсамі і ІКТ-практыкамі Банк даных Настаўнікі раёна Кастрычнік, люты, красавік Графутка Г.М.
2.4 Падрыхтоўка метадычных рэкамендацый для настаўнікаў па арганізацыі падрыхтоўкі да выніковых іспытаў па беларускай мове (пераказ )улікам Пастановы № 148 ад 19.08.2026 Інфармацыйны ліст, семінар Настаўнікі 9, 11 класаў Снежань Графутка Г.М.
Раздзел III. Навукова-метадычная работа

 

3.1 Удзел у пасяджэннях РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэматычны блок: «Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры: практычныя рашэнні» Пасяджэнне РМА Настаўнікі раёна Паводле плана РМА Графутка Г.М.
3.2 Арганізацыя і правядзенне раённага семінара-практыкума «ІКТ і лічбавыя рэсурсы ў навучанні беларускай мове і літаратуры: ад тэорыі да практыкі» Семінар-практыкум Настаўнікі раёна Сакавік Графутка Г.М., метадыст РВМК
3.3 Абагульненне і трансляцыя эфектыўнага вопыту педагогаў раёна па фарміраванні кампетэнцый вучняў (грамадзянскасць, патрыятызм, чытацкая пісьменнасць) Метадычныя напрацоўкі, публікацыі Члены РЦ На працягу года Графутка Г.М.
3.4 Пашырэнне сеткавага ўзаемадзеяння: сумесныя анлайн-мерапрыемствы, абмен вопытам з РЦ іншых раёнаў Мінскай вобласці Вэбінар, анлайн-сустрэча Настаўнікі і вучні Люты, красавік Графутка Г.М.
Раздзел IV. Індывідуальныя і групавыя кансультацыі

 

4.1 Сістэматычная анлайн-падтрымка педагогаў (пытанні выкладання, падрыхтоўкі да ўрокаў, выкарыстання ІКТ) Кансультацыі (анлайн/афлайн) Настаўнікі раёна Штотыдзень, панядзелак (16.00–20.00) Графутка Г.М.
4.2 Групавыя кансультацыі для маладых спецыялістаў і настаўнікаў, якія маюць прафесійныя цяжкасці Практыкум, гутарка Настаўнікі раёна Паводле запытаў Графутка Г.М.
Раздзел V. Работа з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі

 

5.1 Падрыхтоўка да ўдзелу ў І, ІІ, ІІІ этапах рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Трэнінгі, разбор заданняў Настаўнікі і вучні Кастрычнік–сакавік Графутка Г.М.
5.2 Распрацоўка заданняў для раённай алімпіяды і конкурсу даследчых работ Метадычная работа Члены РЦ Лістапад, студзень Графутка Г.М.
5.3 Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ўдзелу вучняў у конкурсе «Буслік» і дыстанцыйных алімпіядах Кансультацыі, падбор матэрыялаў Настаўнікі і вучні Люты, на працягу года Графутка Г.М.
Раздзел VI. Маніторынг і аналіз вынікаў

 

6.1 Маніторынг эфектыўнасці ўкаранення дыягнастычнага інструментарыя па функцыянальнай адукаванасці Зрэз, аналіз Настаўнікі, вучні Сакавік–красавік Графутка Г.М.
6.2 Аналіз вынікаў работы РЦ за год, падрыхтоўка справаздачы і плана на наступны год Аналітычная работа Кіраўнік РЦ Май–чэрвень Графутка Г.М.
Раздзел VII. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне

 

7.1 Папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы РЦ (лічбавыя сродкі, метадычная літаратура) Набыццё, папаўненне — На працягу года Адміністрацыя школы, Графутка Г.М.
7.2 Арганізацыя падпіскі на часопісы «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура ў школе» Падпіска — Кастрычнік, красавік Бібліятэка

Чаканыя вынікі:

  • Выкананне плана работы РЦ у поўным аб’ёме з улікам патрабаванняў ІМП-2026/2027 і Пастановы № 148.
  • Наяўнасць распрацаванага і аправбаванага дыягнастычнага інструментарыя па функцыянальнай адукаванасці вучняў.
  • Павышэнне ўзроўню валодання настаўнікамі раёна ІКТ-кампетэнцыямі і практыкамі фарміравання функцыянальнай адукаванасці.
  • Пашырэнне сеткавага ўзаемадзеяння і трансляцыя эфектыўнага вопыту на раённым і міжраённым узроўнях.
  • Забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд, конкурсаў і выніковых іспытаў.