ПЛАН РАБОТЫ
рэсурснага цэнтра
па вучэбных прадметах «Беларуская мова»
і «Беларуская літаратура»
на 2026/2027 навучальны год
Кіраўнік РЦ: Графутка Г.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Мэта: стварэнне ўмоў для распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту, забеспячэнне рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы адукацыі Смалявіцкага раёна і павышэнне якасці моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўмовах абноўленых патрабаванняў.
Задачы:
- Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне рэалізацыі Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2026/2027 навучальным годзе адукацыйнага працэсу…» (Дадатак 2. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»).
- Узмацніць практычную складанасць работы па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў праз распрацоўку дыягнастычнага інструментарыя і правядзенне практыка-арыентаваных мерапрыемстваў (з улікам вынікаў аналізу за 2025/2026 навучальны год).
- Актывізаваць укараненне ІКТ і лічбавых адукацыйных рэсурсаў у працэс навучання беларускай мове і літаратуры.
- Пашырыць сеткавае ўзаемадзеянне паміж установамі адукацыі раёна і ўмацаваць сувязі з установамі вышэйшай і дадатковай адукацыі.
- Забяспечыць сістэмную падрыхтоўку настаўнікаў і вучняў да выніковых іспытаў цэнтралізаванага экзамену з улікам Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2026 № 148.
| № | Змест работы | Форма правядзення | Удзельнікі | Тэрмін | Адказны |
| Раздзел I. Арганізацыйна-дыягнастычная работа
|
|||||
| 1.1 | Карэкціроўка структуры РЦ і творчай групы настаўнікаў з улікам задач 2026/2027 навучальнага года | Субяседванне, узгадненне | Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна | Жнівень | Графутка Г.М. |
| 1.2 | Планаванне работы РЦ на год. Інструктыўна-метадычная нарада па выкананні патрабаванняў ІМП-2026/2027 (Дадатак 2) | Нарада | Члены РЦ, метадыст РВМК | Жнівень | Графутка Г.М. |
| 1.3 | Вывучэнне прафесійных цяжкасцей педагогаў у рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу і фарміраванні функцыянальнай адукаванасці | Анкетаванне (анлайн) | Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры | Верасень–кастрычнік | Графутка Г.М. |
| 1.4 | Абнаўленне і пастаяннае вядзенне электроннай старонкі «Раённы рэсурсны цэнтр» на сайце школы | Вядзенне рэсурсу | Настаўнікі раёна | На працягу года | Графутка Г.М., адказны за сайт |
| 1.5 | Арганізацыя работы кансультатыўнага цэнтра (анлайн-кансультацыі, “гарачая лінія”) | Кансультацыі | Настаўнікі раёна | Пастаянна, паводле графіка | Графутка Г.М. |
| Раздзел II. Вучэбна-метадычная работа
|
|||||
| 2.1 | Падбор і сістэматызацыя матэрыялаў для падрыхтоўкі да алімпіяд і конкурсаў (у тым ліку «Буслік», даследчыя работы) | Фарміраванне банка заданняў | Настаўнікі і вучні | Кастрычнік, люты | Графутка Г.М. |
| 2.2 | Распрацоўка і аправбацыя дыягнастычных матэрыялаў для вызначэння ўзроўню сфарміраванасці функцыянальнай адукаванасці вучняў па беларускай мове і літаратуры (рэкамендацыя па выніках аналізу 2025/2026) | Практыкум, стварэнне інструментарыя | Члены РЦ | Лістапад–студзень | Графутка Г.М., творчая група |
| 2.3 | Папаўненне медыякапілкі інфармацыйна-метадычнымі матэрыяламі, у тым ліку лічбавымі адукацыйнымі рэсурсамі і ІКТ-практыкамі | Банк даных | Настаўнікі раёна | Кастрычнік, люты, красавік | Графутка Г.М. |
| 2.4 | Падрыхтоўка метадычных рэкамендацый для настаўнікаў па арганізацыі падрыхтоўкі да выніковых іспытаў па беларускай мове (пераказ )улікам Пастановы № 148 ад 19.08.2026 | Інфармацыйны ліст, семінар | Настаўнікі 9, 11 класаў | Снежань | Графутка Г.М. |
| Раздзел III. Навукова-метадычная работа
|
|||||
| 3.1 | Удзел у пасяджэннях РМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэматычны блок: «Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры: практычныя рашэнні» | Пасяджэнне РМА | Настаўнікі раёна | Паводле плана РМА | Графутка Г.М. |
| 3.2 | Арганізацыя і правядзенне раённага семінара-практыкума «ІКТ і лічбавыя рэсурсы ў навучанні беларускай мове і літаратуры: ад тэорыі да практыкі» | Семінар-практыкум | Настаўнікі раёна | Сакавік | Графутка Г.М., метадыст РВМК |
| 3.3 | Абагульненне і трансляцыя эфектыўнага вопыту педагогаў раёна па фарміраванні кампетэнцый вучняў (грамадзянскасць, патрыятызм, чытацкая пісьменнасць) | Метадычныя напрацоўкі, публікацыі | Члены РЦ | На працягу года | Графутка Г.М. |
| 3.4 | Пашырэнне сеткавага ўзаемадзеяння: сумесныя анлайн-мерапрыемствы, абмен вопытам з РЦ іншых раёнаў Мінскай вобласці | Вэбінар, анлайн-сустрэча | Настаўнікі і вучні | Люты, красавік | Графутка Г.М. |
| Раздзел IV. Індывідуальныя і групавыя кансультацыі
|
|||||
| 4.1 | Сістэматычная анлайн-падтрымка педагогаў (пытанні выкладання, падрыхтоўкі да ўрокаў, выкарыстання ІКТ) | Кансультацыі (анлайн/афлайн) | Настаўнікі раёна | Штотыдзень, панядзелак (16.00–20.00) | Графутка Г.М. |
| 4.2 | Групавыя кансультацыі для маладых спецыялістаў і настаўнікаў, якія маюць прафесійныя цяжкасці | Практыкум, гутарка | Настаўнікі раёна | Паводле запытаў | Графутка Г.М. |
| Раздзел V. Работа з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі
|
|||||
| 5.1 | Падрыхтоўка да ўдзелу ў І, ІІ, ІІІ этапах рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры | Трэнінгі, разбор заданняў | Настаўнікі і вучні | Кастрычнік–сакавік | Графутка Г.М. |
| 5.2 | Распрацоўка заданняў для раённай алімпіяды і конкурсу даследчых работ | Метадычная работа | Члены РЦ | Лістапад, студзень | Графутка Г.М. |
| 5.3 | Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне ўдзелу вучняў у конкурсе «Буслік» і дыстанцыйных алімпіядах | Кансультацыі, падбор матэрыялаў | Настаўнікі і вучні | Люты, на працягу года | Графутка Г.М. |
| Раздзел VI. Маніторынг і аналіз вынікаў
|
|||||
| 6.1 | Маніторынг эфектыўнасці ўкаранення дыягнастычнага інструментарыя па функцыянальнай адукаванасці | Зрэз, аналіз | Настаўнікі, вучні | Сакавік–красавік | Графутка Г.М. |
| 6.2 | Аналіз вынікаў работы РЦ за год, падрыхтоўка справаздачы і плана на наступны год | Аналітычная работа | Кіраўнік РЦ | Май–чэрвень | Графутка Г.М. |
| Раздзел VII. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
|
|||||
| 7.1 | Папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы РЦ (лічбавыя сродкі, метадычная літаратура) | Набыццё, папаўненне | — | На працягу года | Адміністрацыя школы, Графутка Г.М. |
| 7.2 | Арганізацыя падпіскі на часопісы «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура ў школе» | Падпіска | — | Кастрычнік, красавік | Бібліятэка |
Чаканыя вынікі:
- Выкананне плана работы РЦ у поўным аб’ёме з улікам патрабаванняў ІМП-2026/2027 і Пастановы № 148.
- Наяўнасць распрацаванага і аправбаванага дыягнастычнага інструментарыя па функцыянальнай адукаванасці вучняў.
- Павышэнне ўзроўню валодання настаўнікамі раёна ІКТ-кампетэнцыямі і практыкамі фарміравання функцыянальнай адукаванасці.
- Пашырэнне сеткавага ўзаемадзеяння і трансляцыя эфектыўнага вопыту на раённым і міжраённым узроўнях.
- Забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд, конкурсаў і выніковых іспытаў.
