«ЧЫТАЕМ КОЛАСА»: ДА 140-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯКУБА КОЛАСА

З 28 кастрычніка па 3 лістапада на Міншчыне праходзіць флэшмоб,
прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, вялікага
класіка нацыянальнай беларускай літаратуры. Навучэнцы сярэдняй школы
№2 г. Смалявічы з задавальненнем прынялі ўдзел у ініцыяваным
мерапрыемстве: запісалі відэаролік з дэкламацыяй урыўка з паэмы Якуба
Коласа “Новая зямля”.
4 лістапада з 9:00 да 15:00 на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця
адукацыі пройдзе анлайн-галасаванне, па выніках якога будуць вызначаны
пераможцы ў кожнай з намінацый:
— «Чытаем Коласа» (навучэнец (група навучэнцаў) запісваюць відэаролік з
дэкламацыяй твораў класіка (да 1хвіліны));
— «Вандроўкі па Коласаўскаму шляху» (навучэнец (група навучэнцаў)
наведваюць мясціны, звязаныя з жыццевым і творчым шляхам Якуба Коласа,
запісваюць відэаўражанні ад наведвання з мэтай зацікавіць і прарэкламаваць
убачанае). Запрашаем цябе, чытач, да ўдзелу ў анлайн-галасаванні!
Падтрымаем НАШЫХ!!!