17 лістапада 2022 года ў Смалявіцкую цэнтральную раенную бібліятэку імя Максіма Багдановіча запрасілі навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы №2 г. Смалявічы на тэматычную вечарыну “Мікола Нікановіч – пісьменнік з Клянніка”, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці і прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка – ураджэнца Смалявіччыны Міколы Нікановіча. Пад час вечарыны шмат цікавай пазнавальнай інфармацыі аб пісьменніку-земляку навучэнцы даведаліся ад гасцей: Жыбуля В.В., кандыдата філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па тэматыцы “Дакументы Міколы Нікановіча ў фондах БДАМЛМ”; Лаўрык Т. А., магістра філалагічных навук, загадчыка аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна па тэматыцы “Асоба Міколы Нікановіча ў рамках праектаў “На хвалі часу, у плыні жыцця” і “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю”; Дзяркач Яўгеніі Адамаўны, паэткі-аматаркі, майстрыцы з вескі Кляннік Смалявіцкага раена, пляменніцы Мікалая Нікановіча. Мерапрыемства прайшло ў межах сумеснага праекта бібліятэкі і ўстановы адукацыі па папулярызацыі нацыянальнай літаратуры.