ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ КОНКУРСУ НА ЛЕПШУЮ СУВЕНІРНУЮ РАБОТУ: ВІНШУЕМ, ІРЫНА УЛАДЗІМІРАЎНА!

Падведзены вынікі раеннага этапу абласнога конкурса на лепшую

сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў, які праходзіў у перыяд з 29.08.2022 па 18.10.2022 года, у мэтах развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі Смалявіцкага раёна. У конкурсе прынялі ўдзел педагагічныя работнікі з 27 устаноў адукацыі раёна. На падставе рашэння журы ў намінацыі “Жывапіс, графіка” цудоўная жывапісная карціна Шпак Ірыны Уладзіміраўны, настаўніка англійскай мовы, узнагароджана  дыпломам ІІ ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама. ВІНШУЕМ, ІРЫНА УЛАДЗІМІРАЎНА!

Няхай творчае натхненне заўседы прысутнічае з Вамі

!