ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ: «МОВУ РОДНУЮ ЛЮБІ, МОВАЙ РОДНАЙ ДАРАЖЫ!»

21 лютага ў сярэдняй школе №2 г. Смалявічы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныяМіжнароднаму дню роднай мовы, з мэтай матываваць цікавасць у навучэнцаў давывучэння беларускай мовы, шанаваць роднае

слова і берагчы яго, як найважнейшы духоўны скарб беларускага народа. Дзень роднай мовы – цудоўная нагода для носьбітаў беларускай мовы яшчэ раз

задумацца пра яе,  як адзіную, родную, якую мы завем матчынай, на якой размаўлялі нашы продкі. Васьмікласніківа ўсіх кабінетах пачатковай школы

знаёмілі вучняў з багаццем роднага слова: гучалі вершы пра родную мову,

мудрыя прыказкі і прымаўкі, разнастайныя загадкі. Адказаць на гумарыстычныя пытанні, хутка зрабіць пераклад, разгадаць рэбусы і нават

напісаць свае смяшынкі – усё гэта паспрабавалі вучні 5 “А” і 5“Б” класаў

у час правядзення літаратурнага калейдаскопа ”Звіні, беларускае слова”.

А вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў малявалі ілюстрацыі да знакамітых твораў

беларускіх аўтараў. Для вучняў 9 “А” класа прайшла інтэрактыўная віктарына “Ці ведаеш ты беларускую мову?” Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры на кожным уроку правялі інфармацыйныя хвілінкі “Славутыя сыны сваёй краіны”. Многіх вучняў зацікавіла выстава кніг беларускіх народных казак і мастацкай літаратуры “Родная мова – цудоўная мова”,

якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі нашай установы адукацыі.

А выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера для вучняў 1- II класаў, пад час дапаможных зімовых канікул, наведалі Смалявіцкую дзяцячую бібліятэку па тэматыцы “Святло беларускай кнігі”.

Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і вяселля панавалі на працягу ўсяго дня ва ўстанове адукацыі. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.  Няхай жыве і квітнее рознакаляровай вясёлкай наша родная беларуская мова!