У Смалявiцкiм раёне прайшоў этап рэспублiканскага творчага конкурсу юных чытальнiкаў “Жывая класiка”. Конкурс праводзiцца ў мэтах развiцця i захавання высокiх маральных каштоўнасцяў i iдэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай лiтаратуры i iнш.
У адпаведнасцi з пратаколам рэзультатыўнасцi ўдзелу ў раённым этапе рэспублiканскага творчага конкурсу юных чытальнiкаў “Жывая класiка” i на падставе рашэння журы:
– ДЫПЛОМАМ II ступенi ўпраўлення па адукацыi, спорту i турызму Смалявiцкага райвыканкама ўзнагароджана вучанiца 4 “Б” класа БАРЫСЕНКА Вiталiна (1 – я ўзроставая катэгорыя (пачатковая школа);
– ДЫПЛОМАМ I ступенi ўпраўлення па адукацыi, спорту i турызму Смалявiцкага райвыканкама узнагароджана вучанiца 9 “Б” класа МIКЛАШЭўСКАЯ Марыя (4 – я ўзроставая катэгорыя (9 – 10 класы);
– ДЫПЛОМАМ III ступенi ўпраўлення па адукацыi, спорту i турызму Смалявiцкага райвыканкама ўзнагароджана вучанiца 9 “В” класа МУРАШКА Карына (4 – я ўзроставая катэгорыя (9 – 10 класы).