Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу
юных чытальнікаў “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”, які праводзіўся ў завочнай форме да 4 мая 2020 г. У творчым конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы з 14 устаноў адукацыі Смалявіцкага раёна.
Цікавасць да конкурсу – відавочная: прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, развіццё дзяцей і падлеткаў праз павышэнне цікавасці да нацыянальнай літаратуры, пашырэнне чытацкага кругагляду школьнікаў. Багата і разнастайна былі прадстаўлены творы, якія чыталі юныя выканаўцы! Колькі талентаў на смалявіцкай зямлі!
Члены журы адзначылі высокую падрыхтоўку ўдзельнікаў, таму вызначыць пераможцаў было цяжка, як ніколі…
Па выніках творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” дыпломамі адпаведных ступеняў упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама сярод лепшых чытальнікаў раёна ўзнагарожданы і навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Смалявічы”:
у 1-й ўзроставай катэгорыі (пачатковыя класы)
дыпломам ІІ – й ступені
ЯНОВІЧ ЯНА, навучэнка 2 «В» класа; кіраўнік падрыхтоўкі да конкурсу – ЯНОВІЧ АЛЕНА ЛЕАНІДАЎНА , настаўнік пачатковых класаў;
у 2-й ўзроставай катэгорыі (5 – 6 класы)
дыпломам І – й ступені:
ДЗІРКО АНАСТАСІЯ, навучэнка 5 «А» класа; настаўнік беларускай мовы і літаратуры – ІРЫНА ІВАНАЎНА ПЯТКІНА;
СУХІНІНА АЛЯКСАНДРА, навучэнка 6 “В” класа; настаўнік беларускай мовы і літаратуры – ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА ГРАФУТКА.
ВІНШУЕМ НАШЫХ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ І ПЕДАГОГАЎ З ПЕРАМОГАЮ! Жадаем Вам творчага натхнення і поспехаў на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу! ВЫ – ЛЕПШЫЯ!