Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў, які быў ініцыяваны ў перыяд з 18 кастрычніка па 19 лістапада 2021 года, у мэтах развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-
прыкладной творчасці педагогагічных работнікаў, працуючых ваўстановах адукацыі Смалявіцкага раёна.
У конкурсе прынялі ўдзел педагагічныя работнікі з 30 устаноў адукацыіраёна.
На падставерашэння конкурснага журы ў намінацыі “Жывапіс, графіка” ШПАК ІРЫНА УЛАДЗІМІРАЎНА, настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняяшкола №2 г. Смалявічы” узнагароджана дыпломам Іступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама;
ў намінацыі “Наборы віншавальных паштовак” КАРГІНА Юлія Юр’еўна, настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Смалявічы” узнагароджана дыпломам ІІІступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама.
ВІНШУЕМ ВАС, ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ, З ТВОРЧАЙ ПЕРАМОГАЙ!