«МОВЫ РОДНАЙ НЕ КІДАЙ, МОВУ ДЗЕЦЯМ ПЕРАДАЙ!»

21   лютага,   у   Міжнародны   дзень   роднай   мовы,    ў   сярэдняй   школе №2  г.  Смалявічы    прайшлі   разнастайныя   мерапрыемствы;    у  іх  ліку —  турнір  па  інтэлектуальнай  гульні   “Што? Дзе?  Калі?”   пад    назвай   «Гучы,  родная   мова!»,    класная   гадзіна   «Ад   прадзедаў   спакон   вякоў…”,    «Мудрае   слова   народнае»,   конкурс-падарожжа   па   краіне   «Арфаграфія»   і   іншыя.     Галоўная   мэта    ўсіх    пазнавальна-інтэлектуальных   мерапрыемстваў —  праявіць   цікавасць  у  навучэнцаў   да вывучэння   беларускай   мовы,   шанаваць   роднае   слова   і   берагчы   яго,   як   найважнейшы   духоўны   скарб  беларускага   народа.    У   гэты   дзень многія   вучні   школы   на   некалькі   дзясяткаў   слоў   сталі   больш   дасведчанымі,   інтэлектуальна   пытлівымі  і   больш   грамадзянска-  патрыятычнымі.     Графутка Г.М.,   Пяткіна  І.І.,   Валакіціна І.У.,    настаўнікі   беларускай   мовы   і   літаратуры,    правялі    апытанне   сярод вучняў    “Любімае   беларускае   слова”   і   высветлiлi,    якія   словы   даспадобы   нашым   школьнікам.    І   вось   пра   што   яны   даведаліся!   Колькі    цудоўных   слоў   ведаюць   пяцікласнікі!   Суніцы,   аксаміт, шчырасць,   пяшчота,   прыгажосць,   вясёлка,   раніца,   цудоўна,

  натхненне,   дыямент,   лядоўня,   чаравічкі,   трускалкі,   медзведзяня,  

люстэрка,   далькажык,    даспадобы,   дабрабыт,    альтанка,   бульба,   бусел,  

ажына,   гоман,   грошы…   Добры дзень!   Дабранач!   Да пабачэння!   Смачна   есці!   І   самымі   найбольш   папулярнымі   аказаліся   словы:  КАХАННЕ,   МАЦІ,   ВЯЛІКІ  ДЗЯКУЙ!

Вельмі   цікавае   мерапрыемства   ”Эрудыты – мовазнаўцы”   прайшло   ў   5 ”Б” класе.   Вучні  з   вялікім    задавальненнем   адказвалі   на   пытанні,  спаборнічалі   паміж   сабой.   Усе   імкнуліся   атрымаць   найбольшыя   балы.   Навучэнцы   семых  класаў   прынялі   ўдзел   у    напісанні

“Дыктоўка.Бай.”   Гэта   мерапрыемства   арганізаваў  філалагічна  факультэт

БДПУ.    Настаўнікі   перакананы,   што,    дзякуючы   святам,   добразычлівым   і   эмацыянальным,   ціхім   і   хатнім,   штогод прыбаўляецца   аматараў   беларускай   мовы,   літаратуры. 

Дарэчы,   сёння   ў   нашым   рознагалосым  свеце   налічваецца   больш   за шэсць   тысяч   моў,   і   палова   з   іх   знаходзіцца   пад   пагрозай   знікнення.   Дзень   роднай   мовы – цудоўная   нагода   для    носьбітаў   беларускай   мовы   яшчэ   раз   задумацца   пра   яе,    як   адзіную,  

родную,   якую   мы   завем    матчынай,   на   якой   размаўлялі   нашы   продкі.    Таму   настаўнікі   беларускай   мовы   і   літаратуры   сярэдняй школы   №2  г.  Смалявічы   прыкладаюць   вялікія   намаганні,   каб   беларуская   мова   жыла   і   квітнела   рознакаляровай   вясёлкай.

Галіна   Мікалаеўна,   Ірына   Іванаўна,   Іна   Уладзіміраўна   лічаць,  што

 сваё   падарожжа   ў   родную   беларускую   мову   чалавек   можа   пачаць   у   любым   узросце.   Было   б   жаданне…   Любіць   і   выкарыстоўваць   у  

  паўсядзённым   жыцці   родную   мову   можа   любы   чалавек.

Мову   родную   беражы.

Мовай    роднай    даражы.

Мову   родную    шануй.

Мовай   роднай   не   гандлюй.

Мову   родную   любі.

Мовы   роднай   не   кідай.

Мову   дзецям   перадай.

Галіна   Мікалаеўна   Графутка,   настаўніца   беларускай   мовы   і  літаратуры   сярэдняй   школы  №2  г.  Смалявічы