Падведзены вынікі творчага конкурсу. У перыяд з 27 красавіка па 10 мая
2022 года праходзіў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу
юных чытальнікаў “Жывая класіка” у мэтах развіцця і выхавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы з 15 устаноў адукацыі Смалявіцкага раёна. Па выніках ацэньвання работ конкурсным журы пераможцамі конкурсу прызнаны: у намінацыі “Узроставая катэгорыя 7 – 8 класы”– СУХІНІНА АЛЯКСАНДРА, навучэнка 8 “В” класа, узнагароджана дыпломам І ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама (кіраўнік падрыхтоўкі да конкурсу – Графутка Галіна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі); у намінацыі “Узроставая катэгорыя 9 – 10 класы”- ЗІНОЎЕВА ДАР’Я, навучэнка 10 “А” класа, узнагароджана дыпломам І ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама (кіраўнік падрыхтоўкі да конкурсу – Пяткіна Ірына Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі). Прымайце нашы віншаванні, Аляксандра, Дар’я і паважаныя калегі! Новых Вам творчых поспехаў!