Навучэнцы 8-ых – 11-ых класаў сярэдняй школы №2 г. Смалявічы 16 верасня 2022 года прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, фарміраванне ў вучняў усведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.
17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. 17 верасня стала для беларусаў святам яднання і свабоды.
Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі! Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі павіншавалі навучэнцаў са святам, а Ірына Іванаўна Пяткіна прадоўжыла размову ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Мы – адзіны народ!”. СА СВЯТАМ!