З 19 па 23 верасня 2022 года стартуе ў Рэспубліцы Беларусь Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Навучэнцы 8-ых – 11-ых класаў сярэдняй школы №2 г. Смалявічы 16 верасня 2022 года прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, фарміраванне ў вучняў усведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі павіншавалі навучэнцаў са святам, а Ірына Іванаўна Пяткіна прадоўжыла размову ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Мы – адзіны народ!”.
На працягу Тыдня запланавана арганізацыя ў бібліятэцы ўстановы адукацыі тэматычнай кніжнай выставы па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы; выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”; анлайн-чэлендж “Льецца мова” з удзелам ГА «БРПА і шмат іншых мерапрыемстваў. Запрашаем, паважаныя сябры, да актыўнага ўдзелу!
План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”