ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС “ПАД ЗОРКАЙ ВЕНЕРЫ”: МАКСІМ БАГДАНОВІЧ І “КОЛЕРЫ ТАЛЕНТАЎ” НАШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ

ЯНОВІЧ ЯНА, БАТУРА ЕВА, БАРЫСЕНКА ВІТАЛІНА і ПАЎЛОЎСКІ ЕЛІСЕЙ прынялі ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаным папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Арганізатары конкурсу – Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна і яе партнёры – адгледзелі дзясяткі творчых прац удзельнікаў конкурсу з усіх куткоў Беларусі. Кожнае дасланае відэа нашых школьнікаў-удзельнікаў здзіўляе сваімі творчымі знаходкамі і акцёрскімі здольнасцямі чытальнікаў (кіраўнік падрыхтоўкі – Яновіч Алена Леанідаўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі). Па выніках удзелу ў анлайн-конкурсе навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Смалявічы адзначаны СЕРТЫФІКАТАМІ УДЗЕЛЬНІКАЎ. МАЛАЙЦЫ! Гэта першыя крокі ўдзелу ў такіх значных літаратурных форумах!  І гэта – толькі пачатак: развівайце свой талент, рухайцеся наперад, здзіўляйце перамогамі! Паглядзець відэа ўдзельнікаў можна на афіцыйным YouTube-канале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.