21 лютага з самай раніцы ў нашай школе панаваў святочны настрой. Прыгажуні дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах сустракалі вучняў і настаўнікаў і прапаноўвалі далучыцца да акцыі “Размаўляем па-беларуску”. Вучаніцы 7″А” класа павіншавалі вучняў школы і расказалі гісторыю ўзнікнення свята. Увесь дзень на перапынках гучалі звонкія песні на роднай мове. Дзеці і дарослыя з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыях “Збяром букет разам” і ” Маё любімае беларускае слова”. Яркім момантам святочнага дня стаў вясёлы карагод пад гучанне знаёмай усім “Купалінкі”. А яшчэ кожны мог даведацца, што яго чакае ў бліжэйшы час, атрымаўшы параду-пажаданне з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы.










