“ЧЫТАЕМ ШМАТ, ЧЫТАЕМ РАЗАМ, СТВАРАЕМ СЯБЕ І КРАІНУ!”

Згодна з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 імя В.Ф.Купрэвіча г. Смалявічы” адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Конкурс мае вельмі актуальныя задачы: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітых дзяцей і моладзі. Падаецца сучасным і патрыятычным дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны пераможцы школьнага этапу рэспубліканскага конкурсу з I-га па X-ы класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Смалявіцкага раёна.

Журы раённага этапу творчага конкурсу пад старшынствам намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама Іны Валер’еўны Баравік ацэньвала выступленні ўдзельнікаў па глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбару тэкста твора і артыстызму выканання.

Шляхам адкрытага галасавання былі вызначаны пераможцы раённага этапу творчага конкурсу ў чатырох узроставых катэгорыях.

Сярод пераможцаў конкурсу і навучэнка 2 “А” класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Смалявічы” АНАСТАСІЯ ДЗІРКО ( 1-я ўзроставая катэгорыя, пачатковыя класы), якая ўзнагароджана Дыпломам III-й ступені аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэту. ВЫДАТНА!!!

Шчыра віншуем з заслужанай перамогай АНАСТАСІЮ і яе бацькоў – АЛЕСЮ АЛЯКСАНДРАЎНУ І ВАДЗІМА АНАТОЛЬЕВІЧА ДЗІРКО!

Жадаем новых творчых поспехаў, здзяйсненняў і перамог! ТАК ТРЫМАЦЬ ПА ЖЫЦЦІ!!!