“ЧЫТАЕМ ШМАТ, ЧЫТАЕМ РАЗАМ, СТВАРАЕМ СЯБЕ І КРАІНУ!”.

28  красавіка  2018  года  ў  канферэнц-зале  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму Смалявіцкага райвыканкама,  куды былі  запрошаны  пераможцы  школьных  этапаў  (па адным удзельніку ў кожнай узроставай катэгорыі),  адбыўся  раённы  этап  рэспубліканскага  творчага конкурсу юных чытальнікаў  “Жывая класіка: прысвячэнне  маёй  Радзіме”. Конкурс  праводзіўся  з  мэтай  павышэння  цікавасці  дзяцей і падлеткаў  да чытання,  пашырэння чытацкага кругагляду,  пошуку і падтрымцы  таленавітай  моладзі.

Дэвіз  конкурсу – “Чытаем  шмат,  чытаем  разам,  ствараем  сябе і краіну!”.

Дзяржаўную  ўстанову  адукацыі  “СЯРЭДНЯЯ  ШКОЛА  №2  г.  СМАЛЯВІЧЫ”  у  трох  узроставых  катэгорыях  прадставілі  лепшыя  чытальнікі  школьнага  (першага)  этапу  рэспубліканскага  конкурсу:

ДЗІРКО  НАСТАССЯ,  навучэнка  3  “А”  класа  (настаўнік пачатковых  класаў  –  Марына  Іванаўна  Буракова),   БАРАНОЎСКАЯ  КАЦЯРЫНА,  навучэнка  6  “В”  класа  (настаўнік  беларускай  мовы  і  літаратуры –  Галіна  Мікалаеўна  Графутка),   МУРАШКА  АЛЯКСЕЙ,  навучэнец  9  “В”  класа  (настаўнік  беларускай  мовы  і  літаратуры  –  Ірына  Іванаўна  Пяткіна).

Журы  конкурсу,  у  склад  якога  на  раённым  этапу  ўвайшлі  настаўнікі,  бібліятэкары,  пісьменнікі,  прадстаўнікі грамадскіх  арганізацый  і  аб’яднанняў,   ацэньвалі   выступленні  ўдзельнікаў па  глыбіні  пранікнення ў вобраз і сэнс твора,  выбару  тэксту  твора,   артыстызму  выканання.   Шляхам  адкрытага  галасавання  ў  2- ой   ўзроставай   катэгорыі   (5-6 класы)   ДЫПЛОМАМ   II ступені  аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама  ўзнагарождана  БАРАНОЎСКАЯ   КАЦЯРЫНА,   навучэнка   ДУА  “Сярэдняя  школа  №2  г.  Смалявічы”.     Вельмі  годна  прадставілі  ўстанову  адукацыі  ДЗІРКО  НАСТАССЯ  і  МУРАШКА  АЛЯКСЕЙ!

У  Бараноўскай  Кацярыны  і  Галіны  Мікалаеўны  Графутка,  як  пераможцаў  раённага  этапу  конкурсу,   маецца  магчымасць  удзельнічаць  у  абласным  (трэцім)  этапу  рэспубліканскага  конкурсу.

ВІНШУЕМ  ВАС,   КАЦЯРЫНА  І  ГАЛІНА  МІКАЛАЕЎНА,   З  ЗАСЛУЖАНАЙ  ПЕРАМОГАЙ!   

ЖАДАЕМ  НОВЫХ  ЗДЗЯЙСНЕННЯЎ  І  ПЕРАМОГ!   ХАЙ  ШЧАСЦІЦЬ  І  ДАЛЕЙ!!!