На пачатку мая ў канферэнц – залу упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама былі запрошаны пераможцы школьных этапаў (па адным удзельніку ў кожнай узроставай катэгорыі) дзеля ўдзелу ў раённым этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі.
Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.
Дзяржаўную ўстанову адукацыі “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2 г. СМАЛЯВІЧЫ” у двух узроставых катэгорыях прадставілі лепшыя чытальнікі школьнага (першага) этапу рэспубліканскага конкурсу:
КОТАЎ АНТОН, навучэнец 5 “Б” класа, і МАСЦІБРОЦКІ ДАНІЛА, навучэнец 6 “В” класа (2 – я ўзроставая катэгорыя: 5 – 6 класы) (кіраўнік – трэнер юных чытальнікаў – Валерыя Андрэеўна Хламава, педагог-арганізатар установы адукацыі; а таксама БАРАНОЎСКАЯ КАЦЯРЫНА, навучэнка 7 “В” класа, ( 3-я узроставая катэгорыя) (кіраўнік – трэнер – Галіна Мікалаеўна Графутка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).
Журы конкурсу ацэньвалі выступленні ўдзельнікаў па глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбару тэксту твора, артыстызму выканання.
Шляхам адкрытага галасавання ў 2- ой ўзроставай катэгорыі ДЫПЛОМАМ II ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама ўзнагарожданы МАСЦІБРОЦКІ ДАНІЛА, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Смалявічы”.
Вельмі годна прадставілі ўстанову адукацыі КОТАЎ АНТОН і БАРАНОЎСКАЯ КАЦЯРЫНА. З прыемнасцю адзначым, што ў прошлым годзе Кацярына таксама была ўдзельнікам гэтага штогадовага конкурсу і яе выступленне было адзначана дыпломам II ступені ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама.
У Масціброцкага Данілы, як пераможцы раённага (другога) этапу конкурсу, маецца магчымасць удзельнічаць у абласным (трэцім) этапу рэспубліканскага конкурсу.
ВІНШУЕМ ВАС, ДАНІЛА і ВАЛЕРЫЯ АНДРЭЕЎНА, З ЗАСЛУЖАНАЙ ПЕРАМОГАЙ!
НЯХАЙ ШЧАСЦІЦЬ І НАДАЛЕЙ!