21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму
для святкавання быў абраны гэты дзень? Менавіта 21 лютага ў далёкім для
нас 1952 годзе пакістанскай паліцыяй былі забіты 5 бенгальскіх студэнтаў,
якія змагаліся за наданне мове бенгалі статусу дзяржаўнай у тагачасным
Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай
Бангладэш з дзвюма дзяржаўнымі мовамі – бенгальскай і англійскай. А
Міжнародны дзень роднай мовы сапраўды стаў паўнацэнным святам і
адзначаецца гэты дзень з 2000 года.
Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх
знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй
пісьменнасці, а больш за палову існуючых знаходзіцца на мяжы вымірання.
У мэтах развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, фарміравання
свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці, самабытнасці роднага слова,
выхавання грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю Радзіму,
за свой народ, павагі да роднай мовы, настаўнік беларускай мовы і
літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Смалявічы” ІРЫНА ІВАНАЎНА
ПЯТКІНА правяла інфармацыйна-забаўляльную праграму “Гімн
роднай мове”.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы
ёй, працягваюць жыць народныя традыцыі. Мова абуджае цікавасць да
пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць
элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
Праграма мерапрыемства прадугледжвала фармат тэлевізійнага
канала “Беларусачкі”. Тэлевядучымі для гледачоў працавалі: Аляксандра
Казлова (навучэнка 7”А” класа), Паліна Клімовіч, Дзіана Бабіцкая,
Аляксандра Міклашэўская (7 “Б” клас) і Галіна Бяляцкая (8”Б” клас).
Пад час мерапрыемства гледачам была прадстаўлена рэклама –
прэзентацыя (з дапамогай слайдаў) любімых беларускіх слоў навучэнцаў,
настаўнікаў і бацькоў: цёплыя словы – сонца і хата, лепшыя словы – мама і
тата, смачныя словы – хлеб і суніцы, росныя словы – кветкі, крыніца,
чулыя словы – сын, калыханка, ясныя словы – лета і ранак, мудрыя словы –
жыта і поле, светлыя словы – вецер і воля, даўнія словы – водгулле, род,
гордыя словы – звон і народ.
З цікавасцю разгортваліся падзеі ў кнігарні, дзе навучэнцы 7 “Б” класа
праінсцэніравалі верш К. Цвіркі “Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай”, а
таксама цікавейшая легенда аб зямлі беларускай у выкананні ПапінакіЯгора, Міклашэўскага Андрэя, Вярэніч Аліны, Бабіцкай Дзіаны, Сасункевіч
Ганны і Цішкевіч Альбіны.
Адны з моў вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія –
мілагучнасцю. А якія шчырыя словы можна пачуць пра прыроду роднага
краю! А як прыемна, калі побач з табой знаходзіцца чалавек з прыгожай
душой! Шчырымі беларускімі словамі і аб прыродзе, і аб людзях роднага
краю гучалі вершы і песні ў выкананні Вярэніч Аліны і Клімовіч Паліны
(7”Б” клас), Казловай Аляксандры і Лаханскай Марыны (7”А” клас).
“Крыжачок”, “Таўкачыкі”, “Лянок”, “Лявоніха”, “Кола”, “Бульба”,
“Млынок”, “Полька”, “Ківуха”, “Юрачка”, “Казачок”… Як прыгожа гучаць
назвы беларускіх народных танцаў! А Ганна Тумар і Дзямідчык Арсеній
“Польку” станцавалі! Непаўторна! Разам з імі прытанцоўвалі і глядачы
нашага тэлеканала.
А колькі мудрасці схавана ў беларускіх загадках! Нашы цудоўныя
беларусачкі-вядучыя прапанавалі гледачам паспрабаць іх адгадаць і
атрымаць за гэта пачастунак з фантастычнага кошыка: чорная карова ўвесь
свет пабарола, белая ўстала, увесь свет пападымала (ноч і дзень), за сцяною
касцяною талалай брэша (язык), кіну – не палку, заб’ю – не галку, скубу – не
пер’е, ем – не мяса (рыба), белы сабачка, на хвасце – балячка (запалка), у
вадзе не тоне, у агні не гарыць, на саломе не шасціць (цень).
А для тых, хто ў прамым эфіры тэлеканала захацеў атрымаць “дзесяць”
па беларускай мове, патрэбна было, пакуль гучала чарговая песня на нашай
роднай мове, перакласці словы на беларускую мову: пословица, мечта,
поговорка, предки, беседа, флаг, игра, страна, праздник, государство.
Так, “дзесяткі” былі! Іх атрымалі Курачкін Дзмітрый і Лаханская Марына.
Малайцы!
Тэлевізійны канал “Беларусачкі” на цудоўнай ноце завяршыў сваю
праграму і пажадаў, каб гледачы заўжды памяталі 9 самых важных для нас
запаведзяў:
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век!
ТЭЛЕВІЗІЙНЫ КАНАЛ “БЕЛАРУСАЧКІ” ПРАДСТАВІЎ ЦУДОЎНАЕ
СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ! ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ! ДЗЯКУЙ, ІРЫНА
ІВАНАЎНА!