ЦІКАВА І ЯРКА ПРАЙШОЎ У ШКОЛЕ ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ “ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, МАЯ РОДНАЯ МОВА”

   Кожны народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае найдаражэйшы скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову. Мова з’яўляецца нябачным, але магутным падмуркам, які захоўвае беларусаў як адзіную нацыю. Таму рэспубліканскі Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова», які прайшоў з 19 па 23 верасня 2022 года, стаў яркай і запамінальнай падзеяй напрыканцы першага месяца новага навучальнага года.  Фактычным пачаткам Тыдня ва ўстанове адукацыі стала напісанне 16 верасня навучэнцамі 8-ых – 11-ых класаў рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. І ўжо 16 верасня на сайце ўстановы адукацыі былі размешчаны анонс-матэрыялы аб правядзенні Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!“  Тэматыка першага дня Тыдня – 19 верасня- Багацце беларускай мовы: “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты – мова” (Алесь Разанаў). 

Агульнашкольная акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” сапраўды аб’яднала і навучэнцаў, і настаўнікаў у жаданні размаўляць па-беларуску: зранку ў фае школы ўсіх віталі па-беларуску;  настаўнікі-прадметнікі размаўлялі з дзецьмі толькі па-беларуску, нават на тых уроках, якія заўжды выкладаюцца на рускай мове; на інфармацыйных стэндах на працягу дня ад класаў-паралеляў з’яўляліся віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”;  у рамках марафона “Мова родная – мова модная” з экрана мульціборда на перапынках гучалі песні на беларускай мове (з якім задавальненнем дзяўчаты і хлопцы падпявалі з выканаўцамі!), і, адначасова,  навучэнцы і настаўнікі (Ірына Іванаўна Пяткіна і Іна Уладзіміраўна Валакіціна) стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”. Якая ж ты прыгожая, наша беларуская мова! Тэматыка другога дня Тыдня – Родная мова ў культуры i мастацтве: “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч). На працягу вучэбнага дня, на перапынках, школьнікі праходзілі тэматычныя станцыі квэст-гульні “Фольклор, фольклор – душа народа”: беларускія народныя казкі, прымаўкі, прыказкі, жарты, рэбусы. Не так проста было прайсці станцыі квэста!  Цікава, што падлеткам актыўна дапамагалі навучэнцы малодшых класаў! Ну, проста – малайцы, пачаткоўцы! Вось так і запальваюцца маленькія агеньчыкі таленту! У гэты ж дзень  стартаваў гастранамічны фэст  “Беларуская кухня”: вучні 8-х класаў прынеслі з дому стравы беларускай кухні, дзяліліся рэцэптамі і сакрэтамі прыгатавання. А стравы гэтыя, безумоўна, – з бульбы! І вось настаў самы прыемны момант мерапрыемства – дэгустацыя. Згадзіцеся, што і гастранамічны фэст, і фотасесія з аднакласнікамі надалі новых яркіх фарбаў Тыдню роднай мовы!

Тэматыка трэцяга дня – За што я люблю родную зямлю: “Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці гавару” (С.Грахоўскі). Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” паказаў неабыякавасць школьнікаў да роднай беларускай мовы, жаданне яе росквіту… Вучні шостых класаў выказалі думку, што наша краіна і мова кожнаму з нас надаюць новыя

сілы і жаданне рухацца насустрач марам, радасці, святлу і міру. Выхоўваем патрыетаў Беларусі! Тэматыка чацвертага дня Тыдня – Літаратура як люстэрка мовы “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў). Адкрытая акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” спыняла вучняў, абуджала цікавасць і жаданне прачытаць верш. Для вучняў

старэйшых класаў Міклашэўская Вікторыя Русланаўна, бібліятэкар,  прэзентавала серыю кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”, большасць з якіх стала цікавым адкрыццем для школьнікаў. Тэматыка апошняга дня Тыдня – Родная мова – мова навукі “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет…” (В. Каваленка).  Графутка Галіна Мікалаеўна, настаўніца беларускай мовы

вышэйшай катэгорыі, надала старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”- своеасабліваму фіналу рэспубліканскага Тыдня роднай мовы. Цікавыя і малавядомыя звесткі з біяграфіі паэта, адметныя рысы творчасці выклікалі здзіўленне і жаданне спазнаць як мага больш пра “невядомага” Максіма Танка. Вучні 7 – 8 класаў чыталі вершы (большая частка з іх была вывучана чытальнікамі на памяць), расказвалі аб пачуццях, якія выклікаў

верш, абгрунтоўвалі свой выбар верша.   

       У рамках Тыдня роднай мовы кожнаму ўдзельніку была прадстаўлена магчымасць праявіць свой талент і выразіць шчырую любоў і ўдзячнасць роднай мове. Адкрывайце сабе матчыну мову, беларусы!